З Італіі ў Беларусь пачалі рэгулярна хадзіць грузавыя цягнікі
Фірменны грузавы састаў прыбудзе 13 сакавіка ў 20 гадзін 10 хвілін. Ён будзе часткова разгружаны і адпраўлены далей у нядзелю. Пра гэта Еўрарадыё паведамілі ў лагістычным прадпрыемстве “Белінтэртранс”: “Белінтэртранс”: "Гэта першы такі цягнік. Далей ён мае абарачацца па маршруце “Італія – Брэст – Расія” штотыдня. Прыбудуць 12 вагонаў. Адзін кантэйнер адправім на Маскву, два на Санкт-Пецярбург, рэшту разгрузім тут".
З’яўленне стабільнага грузаабарачэння паміж Італіяй, Беларуссю і Расіяй звязваецца з капіталаўкладаннямі італьянскага бізнэсу ў свабодную эканамічную зону “Брэст” і планамі пабудовы італьянцамі ў брэсцкім рэгіёне дзвюх цеплаэлектрастанцый. Праект “Марка Пола” запачаткаваны фірмай Italia Logistica ў супрацы з польскімі партнёрамі і мае на ўвазе скразны чыгуначны калідор да Кітая і Карэйскай паўвыспы.