З пачатку года спажывецкія кошты ў Беларусі выраслі на 10%

З пачатку года спажывецкія кошты ў Беларусі выраслі на 10%

Індэкс росту спажывецкіх коштаў на тавары і паслугі ў лістападзе 2016 года склаў 100,8% да кастрычніка, вынікае са свежых звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта. У параўнанні са сьнежнем 2015 года гэты індэкс склаў 110,1%.

Харчовыя тавары падаражэлі са снежня мінулага года на 10,4%, нехарчовыя — на 9,7%, паслугі — на ўсе 19,8%, піша Радыё Свабода.

За цэлы мінулы год інфляцыя склала 12%, прыблізна такую ж інфляцыю ўлады прагназавалі і на 2016 год. На наступны, 2017 год прагнозны паказнік па росце спажывецкіх коштаў вызначаны на ўзроўні 9%, але Сусветны банк дае 13%.

Пры гэтым налічаныя сярэднія заробкі са снежня 2015 года не выраслі, а наадварот упалі за першыя 10 месяцаў. Знізіліся яны і ў беларускіх рублях (на 2,6%), і ў доларавым эквіваленце (на 6,2%). Сярэдні заробак за кастрычнік 2016 года склаў 722,9 рублёў (377,7 долараў).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі