З пачатку года супраць валютчыкаў распачаты дзве крымінальныя справы

З пачатку года ў Беларусі распачаты дзве крымінальныя справы супраць валютчыкаў.
Адна з іх заведзена супраць гамельчаніна, які са снежня 2008 года па гэты час займаўся “валютным бізнесам” і атрымаў прыбытак у памеры 18 мільёнаў рублёў. Яшчэ адзін чалавек затрыманы ў Лідзе. Па звестках міліцыянтаў, ён зарабіў на незаконных абменных аперацыях каля 11 мільёнаў рублёў.

Па згаданых справах канфіскавана 28,5 тысяч долараў, амаль 3 тысячы еўра, каля 160 тысяч расійскіх рублёў і больш за 26 мільёнаў беларускіх рублёў.

БелаПАН


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі