З прадпрыемства звольнілі рабочых, якія ўдзельнічалі ў галадоўцы пратэсту

Як паведамляе Радыё Свабода, без працы засталіся двое сябраў Свабоднага прафсаюза Беларускага — наладчыкі Аляксандр Варанкін і Аляксандр Грамыка. Фармальная прычына — сканчэнне тэрміну дзеяння працоўнага кантракту. Рабочыя ж лічаць, што звольнілі іх за прыналежнасць да незалежнага прафсаюза.

Старшыня завадской суполкі прафсаюза Міхаіл Кавалькоў кажа, што супраць звальнення Варанкіна і Грамыкі выступала кіраўніцтва цэху, дзе яны працавалі.

Нагадаем, абодва актывісты ўдзельнічалі ў галадоўцы пратэсту супраць дыскрымінацыі на прадпрыемстве паводле прафсаюзнай прыналежнасці. Яна адбылася ў сакавіку 2014-га і працягвалася трое сутак.

Паводле слоў Міхаіла Кавалькова, толькі за гэты год з завода звольнілі шэсць сябраў Свабоднага прафсаюза Беларускага. Фармальная прычына звальнення тая ж — сканчэнне тэрміну дзеяння працоўных кантрактаў.

Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі