З Пуціна зробяць рымскага імператара (фота)

Казакі Санкт Пецярбургу абвясьцілі, што плянуюць да 9 траўня ўсталяваць бюст прэзідэнта Уладзіміра Пуціна ў вобразе рымскага імператара.

Як пішуць расійскія СМІ, аўтар ідэі — атаман Пецярбурскага гарадскога таварыства і праваслаўнага саюзу казакоў “Ірбіс” Андрэй Палякоў. Паводле яго словаў, на стварэнне помніка яго натхніла далучэнне Крыму да Расіі і палітыка прэзідэнта “па вяртанні спрадвечна рускіх земляў”. Палякоў лічыць Пуціна ўвасабленнем мужнасці, а сённяшнюю Расію — сапраўднай імперыяй.  

Скульптар Павел Грэшнікаў завяршае працу над глінянай версіяй бюста, на якой галава Пуціна будзе ўвянчаная лаўровым вянком. Скульптар кажа, што пагаджаецца не з усімі рашэннямі прэзідэнта, але лічыць, што ён адзін з нямногіх кіраўнікоў за апошнія 50 гадоў, які спраўляецца са сваімі абавязкамі.

Помнік, адліты ў бронзе, павінен з’явіцца ля ўваходу на станцыю мэтро “Праспект Асветы” у Санкт-Пецярбургу.

Фота: ТАСС

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі