Пасажырскі самалёт Airbus авіякампаніі EgyptAir упаў у Міжземнае мора

Пасажырскі самалёт Airbus авіякампаніі EgyptAir упаў у Міжземнае мора

З радараў знік пасажырскі самалёт Airbus А320 авіякампаніі EgyptAir (рэйс MS804). Авіялайнер ляцеў з Парыжа ў Каір. На яго борце было 66 чалавек (56 пасажыраў і 10 чальцоў экіпажу). Як інфармуе ВВС, з французскай сталіцы самалёт выляцеў ў чацвер у 00.09 паводле беларускага часу. Ён знік з радараў у 3.45 пасля таго, як заляцеў у паветранай прастору Грэцыі. У гэты момант самалёт быў на вышыні больш за 11 км.

Авіякампанія EgyptAir стварыла экстранны аператыўны штаб, які адсочвае сітуацыю са зніклым авіялайнерам. Яго шукае ваенная авіяцыя Егіпта і Грэцыі. З'явілася інфармацыя, што пасажырскі самалёт упаў у мора.

На борце Airbus А320 знаходзіліся грамадзяне Егіпта, Саудаўскай Аравіі, Францыі, Вялікабрытаніі і Ірака.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі