З Расіі сыходзіць найбуйнейшы сусветны вытворца алкаголю
З Расіі сыходзіць найбуйнейшы сусветны вытворца алкаголю Diageo. У брытанскай кампаніі лічаць, што на гэта спатрэбіцца каля шасці месяцаў. Будзе звольнена каля трох соцень супрацоўнікаў.
Diageo выпускае такія брэнды як Smirnoff, Black Label, Johnnie Walker, Guinness, Baileys, Captain Morgan. Продаж прадукцыі ў РФ цалкам спынены. Вядома, што кампанія пастаўляла яе ў 70 тысяч крамаў і 19 тысяч рэстаранаў, бараў. У пачатку вясны, пасля пачатку расійскай агрэсіі супраць Украіны, было вырашана прадаваць у Расіі толькі наяўныя запасы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.