З расійскага палону вярнуўся сабака ўкраінскіх маракоў (фота)

З расійскага палону вярнуўся сабака ўкраінскіх маракоў (фота)

Ва Украіну з расійскага палону вярнуўся сабака ўкраінскіх маракоў. Восенню 2018-га падчас захопу ўкраінскіх караблёў Джэсі было тры месяцы. Распавядаюць, што яна схапіла за нагу расійскага памежніка. Анастасія Георгіеўская піша ў Facebook, што Джэсі была ў супрацоўнікаў памежнай службы ФСБ Расіі ў Керчы. Каля чатырох месяцаў працягваліся перамовы аб яе вяртанні ва Украіну, і яны далі плён. Цяпер 25-я ўдзельніца каманды буксіра "Яны Капу" знаходзіцца ў сям'і ўкраінскага марака Сяргея Чулібы ў Херсонскай вобласці.

Украінскія маракі дагэтуль застаюцца ў зняволенні ў Расіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі