З выпускнікоў, якія не адпрацавалі па размеркаванні, спагналі амаль 500 000 руб.
Са 110 выпускнікоў, якія не адпрацавалі па размеркаванні, пракуратура Брэсцкай вобласці спагнала праз суд у 2021 годзе больш за 483 тысячы рублёў, паведамляе прэс-служба Генпракуратуры.
Гаворка ідзе пра выпускнікоў вышэйшых і сярэдніх спецыяльных устаноў адукацыі, якія навучаліся за бюджэтны кошт. Прычыны неадпрацоўкі называюцца розныя — як няяўка на працу па размеркаванні, так і звальненне выпускнікоў за правіны падчас адпрацоўкі (напрыклад, прагул без паважных прычын).
У пракуратуры адзначаюць, што гэтыя прысуды рэдка выконваліся добраахвотна — нават адсуджаныя грошы дзяржавы даводзілася атрымліваць прымусова.
Такім даўжнікам часова забараняецца выезд з краіны і кіраванне транспартнымі сродкамі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.