З-за аўтааварыі ў цэнтры Мінска ўтварыліся транспартныя заторы
Дарожна-транспартнае здарэнне адбылося раніцай у чацвер на перакрыжаванні праспекта Незалежнасці і вуліцы Сурганава.
Там сутыкнуліся два легкавікі. Адзін з іх атрымаў сур'ёзныя пашкоджанні. У выніку, быў спынены рух транспарту па вуліцы Сурганава. У заторы ў абодвух накірунках стаяць і легкавыя аўтамабілі, і тралейбусы, кіроўцы якіх выпусцілі з салонаў пасажыраў, паведамляе "Интерфакс-Запад".
У той жа час транспарт, які з Сурганава паварочвае на праспект, мае магчымасць некаторага руху.
Фота — bymedia.net