З-за чарнобыльскай катастрофы Беларусь страціла 235 мільярдаў долараў
З-за чарнобыльскай катастрофы 1986 года беларускай эканоміцы былі нанесеныя страты ў памеры прыкладна 235 мільярдаў долараў. Пра гэта ў аўторак, 26 красавіка, заявіў Аляксандр Лукашэнка падчас наведвання Ельскага раёна Гомельскай вобласці. Паводле яго слоў, на сённяшні дзень Беларусь патраціла на пераадоленне наступстваў аварыі больш за 22 млрд долараў ЗША. Аднак гэтая лічба не канчатковая, адзначыў Лукашэнка. Яна можа перавысіць $30 млрд.
"Дапамога міжнароднай супольнасці была і застаецца вельмі нязначнай — каля 1-2% ад нашых унутраных выдаткаў, — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі БЕЛТА. — Вядома, крыўдна, што Захад многія гады ціснуў на нас санкцыямі, фінансаваў нашу апазіцыю замест таго, каб аказаць нам важкую падтрымку. Гэта было б у духу тых самых агульначалавечых каштоўнасцяў і гуманізму, якія ён так дбайна адстойвае. Тым больш што беларусы сталі закладнікамі катастрофы, якая здарылася не па іх віне".
Лукашэнка адзначыў, што беларускі народ праявіў сапраўдны гераізм, пераадольваючы наступствы чарнобыльскай катастрофы. Таму што рабіць гэта прыходзілася "адначасова з рашэннем задач па аднаўленні кіравальнасці краіны, выратаванню заводаў і фабрык, сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, сацыяльнай абароне людзей".