З-за Chrysler з беларускімі нумарамі ў Маскве пацярпела жанчына з калыскай
Расійская паліцыя шукае ліхача, з-за якога аўтамабіль збіў сям'ю з калыскай у цэнтры Масквы.
Здарэнне адбылося 4 жніўня. 22-гадовы кіроўца "крайслера" на беларускіх нумарах Бахціер Ахматаў паехаў на чырвонае святло і пратараніў "мерседэс". Нямецкі аўтамабіль ад удару вылецеў на тратуар і збіў мужа і жонку, якія гулялі з маленькім дзіцем у калысцы. Вінаваўца аварыі трапіў у бальніцу, але лекары адпусцілі яго пасля агляду. Пасля гэтага ён уцёк.
Дзіця, якое быў у калысцы, і мужчына цудам не пацярпелі. Жанчына ж знаходзіцца ў рэанімацыі, паведамляе Life News.