З-за пагрозы тэракту адмянілі футбольны матч зборных Бельгіі і Іспаніі
З-за пагрозы тэракту адмянілі футбольны матч зборных Бельгіі і Іспаніі. Ён мусіў прайсці ў аўторак у Бруселі. Аднак пасля трагічных падзеяў у Парыжы бельгійскі ўрад рэкамендаваў бельгійскаму футбольнаму саюзу не праводзіць гульню з меркаванняў бяспекі, інфармуе сайт rtl.be. Да таго ж у Бруселі праходзяць спецаперацыі, ідзе пошук асобаў, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай атакі на сталіцу Францыі.
Чакалася, што на матчы футбольных зборных Бельгіі і Іспаніі будзе прысутнічаць каля 50 тысяч заўзятараў.
Фота: ria.ru