З-за паветраных трывог матч чэмпіянату Украіны працягваўся больш за 4 гадзіны

З-за паветраных трывог матч чэмпіянату Украіны працягваўся больш за 4 гадзіны

З-за паветраных трывог матч футбольнага чэмпіянату Украіны ў Львове паміж мясцовым "Рухам" і харкаўскім "Металістам" працягваўся больш за 4 гадзіны. Суддзя перарываў яго тры разы (другая паўза была найбольшая — каля 80 хвілін). Паядынак на стадыёне "Украіна" пачаўся а 15-й гадзіне, а скончыўся ў 19:25. Госці выйгралі з лікам 2:1.

Заўзятарам не давялося так доўга сачыць за футболам на стадыёне — матчы ўкраінскага першынства ў мэтах бяспекі праходзяць без гледачоў.

З-за паветраных трывог матч чэмпіянату Украіны працягваўся больш за 4 гадзіны
"Рух" — "Металіст" / facebook.com/ruhlviv/

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі