З-за пажару часова закрылі адзін з пунктаў пропуску на беларуска-літоўскай мяжы

Пункт пропуску на беларуска-літоўскай мяжы / vk.com/gpkgovby
Пункт пропуску на беларуска-літоўскай мяжы / vk.com/gpkgovby

З-за пажару часова закрылі адзін з пунктаў пропуску на беларуска-літоўскай мяжы — "Мядзінінкай" (з беларускага боку — "Каменны Лог"). 10 траўня каля 15-й гадзіны на літоўскім баку адбылося ўзгаранне аднаго з адміністрацыйных будынкаў кантрольных службаў. Літоўцы пра яго праінфармавалі беларусаў, паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі. 

Рух транспарту ў абодва бакі ў згаданым пункце пропуску прыпынены.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі