З-за п'янага кіроўцы ледзь не канфіскавалі трактар

Як паведамляе газета “Савецкае Палессе”, яго затрымалі супрацоўнікі ДАІ. Высветлілася, што падобнае правапарушэнне мужчына здзейсніў другі раз за год і па новым заканадаўстве трактар падлягаў канфіскацыі.



Аднак кіраўніцтва СВК падало заяву ў міліцыю аб крадзяжы сельгасмашыны. Таму злоўлены слесар панясе крымінальную адказнасць за ўгон аўтатранспарта, а трактар будзе далей працаваць на палях гаспадаркі.

Фота — bymedia.net
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі