З-за спёкі ў студыі TUT.BY спрацавала сістэма пажаратушэння
Наведвальнікі парталу TUT.BY не змаглі даглядзець онлайн-інтэрв'ю з футбалістам зборнай Беларусі Сяргеем Крыўцом. У студыі TUT.BY з-за спёкі спрацавала сістэма пажаратушэння. І Сяргею, і вядоўцы эфіру Кірылу Клімянкову давялося тэрмінова пакінуць студыю, а гукарэжысёрам - спехам выносіць абсталяванне.
З тэхнічных прычынаў вяшчанне са студыі часова прыпыненае.
З тэхнічных прычынаў вяшчанне са студыі часова прыпыненае.