За абразу Лукашэнкі ў сацсетках маладзечанца накіравалі на прымусовае лячэнне
25 лістапада суд Маладзечанскага раёна прысудзіў Аляксандра Кісяля да прымусовага лячэння, паведамляюць праваабаронцы "Вясны". Маладзечанца вінавацілі ў абразе прэзідэнта (ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса).
У сацсетцы “Вконтакте” пад адным з пастом у групе “Апошні званок” Кісель пакінуў абразлівы каментар, дзе выкарыстаў ненарматыўную лексіку на адрас Лукашэнкі.
На судзе інтарэсы хлопца абараняла яго маці Зінаіда Бароўская. Яна сказала, што сын ад самага нараджэння стаіць на ўліку ў псіхіятра, з’яўляецца інвалідам 2-й групы пажыццёва. Жанчына заявіла, што Аляксандр — “прыхільнік дзеючага прэзідэнта, заўсёды за яго галасаваў, заклікаў усіх пратэстоўцаў саджаць”.
Па прапанове абвінавачання суддзя Дзяніс Барэйка вызваліў Аляксандра Кісяля ад крымінальнай адказнасці з прычыны недзеяздольнасці і накіраваў на прымусовае лячэнне ў псіхіятрычны стацыянар.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.