За абразу міліцыянера асуджана былая работніца Дэпартамента аховы МУС

За абразу міліцыянера асуджана былая работніца Дэпартамента аховы МУС

У Мазыры за абразу міліцыянера асуджана былая работніца Дэпартамента аховы МУС Вольга Шукаловіч. Яна атрымала два гады "хатняй хіміі", паведамляюць праваабаронцы. Жанчына размясціла ў сацсетках негатыўны каментар пад фота супрацоўніка міліцыі: “З-за такіх казлоў мянтоў не любяць”. Пасля затрымання і допыту супрацоўнікамі ўпраўлення ўласнай бяспекі МУС Шукаловіч звольнілі з працы.

Працэс праходзіў у закрытым рэжыме — гэтага запатрабаваў пракурор. Суддзя цалкам падтрымала дзяржабвінавачванне. Вользе Шукаловіч давядзецца кампенсаваць пацярпеламу маральную шкоду — 1000 рублёў. Яе мабільны тэлефон як "сродак здзяйснення злачынства" канфіскавалі ў даход дзяржавы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі