За адсутнасць флікера штрафуюць па 700 беларусаў за ноч

За адсутнасць флікера штрафуюць па 700 беларусаў за ноч

Мінімальны “кошт” такога шпацыра — 180 тысяч. Еўрарадыё нагадвае, у якіх выпадках хадзіць па дарогах уначы без флікера дазваляецца.

“У сувязі са скарачэннем светлавога дня і пагаршэннем умоваў надвор'я пешаходам і кіроўцам неабходна быць вельмі ўважлівымі і асцярожнымі ў цёмны час сутак. Пераходзіць праезную частку дазваляецца толькі ў спецыяльна адведзеных месцах, папярэдне пераканаўшыся ў адсутнасці аўтамабіляў, якія рухаюцца. Абавязкова абазначаць сябе святлоадбіўнымі элементамі (флікерамі)”, — гаворыцца ў паведамленні ДАІ Мінска ад 17 лістапада.

ДАІ не жартуе. Паводле зводак, за тры дні (20-22 лістапада) за шпацыры па начных дарогах без флікераў аштрафавалі 2305 пешаходаў. То бок у сярэднім за гэта штрафуюць больш за 700 чалавек у суткі. Цікава, што год таму за тое ж правапарушэнне штрафавалі крыху больш за 340 чалавек у суткі.

За адсутнасць флікера штрафуюць па 700 беларусаў за ноч

ДАІ ўзмацняе кантроль за праходжаннем тэхагляду

Асаблівую ўвагу звернуць на транспартныя сродкі юрыдычных асобаў і ІП, якія займаюцца перавозкай пасажыраў у аўтобусах і таксоўках. Дадаткова правядуць тлумачальныя размовы з кіроўцамі пра абавязковае выкарыстанне зімовых шынаў з 1 снежня 2015 года.

Артыкул 18.23 Кодэкса “Аб адміністратыўных правапарушэннях” прадугледжвае для пешаходаў, якія парушаюць Правілы дарожнага руху, пакаранне памерам ад 1 да 3 базавых велічынь. То бок за шпацыр па начной дарозе альбо неасветленай вуліцы можна атрымаць як мінімум 180 тысяч штрафу. Калі моцна не пашанцуе, то нават 540 тысяч. Аднак той жа артыкул згаданага Кодэкса дазваляе “даішніку” ўсяго толькі папярэдзіць вас і адпусціць без шкоды для кашалька.

За адсутнасць флікера штрафуюць па 700 беларусаў за ноч

ДАІ ладзіць акцыю "цвярозы кіроўца"

З пачатку года супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі МУС Беларусі выявілі амаль 21 тыс кіроўцаў, якія кіравалі транспартам у стане ап’янення. Больш за 1,4 тыс вадзіцеляў былі прыцягнуты да крымінальнай адказнасці за паўторнае правапарушэнне на працягу года, а ўсе транспартныя сродкі, якімі яны кіравалі — канфіскаваны незалежна ад формаў уласнасці.

Што ў Правілах дарожнага руху

Пункт 17.1 ПДР: “Падчас руху па краі праезнай часткі дарогі ў цёмны час сутак пешаход павінен абазначыць сябе святлоадбівальнымі элементамі. Святлоадбівальныя характарыстыкі дадзеных элементаў усталёўваюцца тэхнічнымі нарматыўнымі прававымі актамі”. То бок аштрафаваць вас могуць толькі тады, калі вы ідзяце па краі праезнай часткі дарогі. Гэта важны момант: узбочына, а тым больш тратуар праезнай часткай не з’яўляюцца. Аб гэтым можна смела нагадаць “даішнікам”.

 

Пункт 17.3 ПДР: “Пры перасячэнні праезнай часткі дарогі па-за падземным, надземным, наземным пешаходным пераходам і скрыжаваннем у цёмны час сутак пешаходу рэкамендуецца пазначыць сябе святлоадбівальнымі элементамі”. Ключавое слова тут — “рэкамендуецца”. То бок за тое, што вы пераходзілі цёмную дарогу без флікера, аштрафаваць вас паводле Правілаў дарожнага руху не могуць.

Апошні момант — “цёмны час сутак”, у які цяпер даішнікі палююць на нядобрасумленных пешаходаў. Згодна з беларускімі правіламі, гэта час “ад моманту заходу сонца да моманту яго ўзыходу”. Усё проста.

 

Пра карыснасць флікераў

Лепш за ўсё за жаданне насіць на сабе ўначы флікер агітуе той факт, што з ім кіроўца аўтамабіля заўважыць вас на адлегласці нават больш за 100 метраў. Без флікера — крыху больш чым за 25. У другім выпадку кіроўца не паспее спыніцца нават на хуткасці 60 кіламетраў за гадзіну.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі