За апошні тыдзень у Беларусі сталі часцей хварэць на пнеўманіі

75% выпадкаў захворвання пнеўманіяй былі сярод дарослых (ілюстрацыйнае фота)

75% выпадкаў захворвання пнеўманіяй былі сярод дарослых (ілюстрацыйнае фота) / pixabay.com

За апошні тыдзень у Беларусі сталі часцей хварэць на пнеўманіі. У тым ліку — кавідныя. У 53% хворых выяўлены вірусныя пнеўманіі, у тым ліку, выкліканыя COVID-19. Пра гэта ў аўторак на прэс-канферэнцыі ў Мінску паведаміў загадчык аддзялення імунапрафілактыкі Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Кірыл Ігнатаў. Паводле яго слоў, 75% выпадкаў захворвання пнеўманіяй былі сярод дарослых.

"Гэта сведчыць, што гэты вірус працягвае цыркуляваць сярод насельніцтва нашай краіны і, на жаль, нікуды не сышоў", — кажа Ігнатаў.

У Беларусі рэгіструюцца адзінкавыя выпадкі захворвання на грып.

Фіксуецца і сезонны ўздым захворвання рэспіраторнымі інфекцыямі (ён характэрны для асенне-зімовага перыяду ў нашай краіне). 58% хворых — дзеці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі