За апошнія гады на Гомельшчыне міліцыя ўстанавіла тысячы відэакамер

Сістэма выкарыстоўваецца і для пошуку іншадумцаў, падпольшчыкаў

Сістэма выкарыстоўваецца і для пошуку іншадумцаў, падпольшчыкаў / sb.by

За апошнія гады на Гомельшчыне міліцыя ўстанавіла тысячы відэакамер. З восені 2023-га ў Гомелі працуе "Цэнтр маніторынгу грамадскай бяспекі". Як піша sb.by, жыццё населеных пунктаў вобласці на сённяшні дзень кантралююць больш за 5 тысяч камер відэаназірання (без уліку камер, устаноўленых прыватнымі ўласнікамі і арандатарамі). "Флагшток" заўважыў, што ў пачатку 2020-га іх было 358. Атрымліваецца, што з таго часу колькасць відэакамер у міліцэйскай сістэме павялічылася ў 14 разоў.

Сілавікі кажуць, што з дапамогай сістэмы маніторынгу грамадскай бяспекі раскрываюць злачынствы. Але змаўчалі, што яна дапамагла знаходзіць удзельнікаў пратэстаў 2020-га ў Гомелі, і яны трапілі пад пераслед.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі