За арт з Маскам затрымалі беларускага мастака ў Варшаве

Стрыт-арт, за які затрымалі беларускага мастака

Стрыт-арт, за які затрымалі беларускага мастака / Інстаграм-акаўнт street_wind_

У Варшаве 25 студзеня затрымалі беларускага мастака Максіма, які працуе пад нікам street_wind_. Нагодай стаў ягоны стрыт-арт.

"Учора я рабіў як звычайна свой мілы арт. Але раптам паліцэйскі патруль перапыніў мой акт творчасці. Доўга разбіраліся, мне давялося начаваць у паліцыі. Паліцыя абвінаваціла мяне ў псаванні гістарычнага будынка, і, увага: прапагандзе нацызму і фашызму", — напісаў мастак у сваім акаўнце ў Інстаграм.

На выяве, зробленай Максімам, бачны чалавек, падобны да Ілана Маска. Ён зігуе, а побач зроблены надпіс "Make Poland great for poles again!". Арт размешчаны насупраць хмарачоса, у якім Маск плануе купіць кватэру.

У паліцыі Варшавы ад мастака патрабавалі падпісаць паперы, у якіх яму прысудзілі 2000 злотых штрафу. Максім адмовіўся падпісваць — і яго адпусцілі, але забралі рэчы і выдалі пратакол затрымання.

Беларусу сказалі, што цяпер ён — у статусе падазраванага. Мастак чакае суда і шукае адваката.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі