За бел-чырвоны-белы сцяг на ёлцы ў Віцебску Каваленку пагражае "крыміналка"
Пра гэта паведамляе Радыё "Свабода" са спасылкай на віцебскіх міліцыянтаў. Затрыманага даставілі ў Кастрычніцкае РАУС Віцебску, Супрацоўнікі міліцыі маюць намер распачаць супраць апазыцыянера крымінальную справу за хуліганства.
Пакуль Сяргея Каваленку дапытваюць следчыя, і да 11 студзеня ён будзе знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання. Потым далейшы лёс хлопца мае вырашыць пракуратура — ці распачынаць крымінальную, ці толькі адміністрацыйную справу за ўчынак, які міліцыянты кваліфікуюць як хуліганства.
Нагадаем, што апоўдні на вершаліне галоўнай гарадской ёлкі на плошчы Перамогі ў Віцебску з'явіўся бел-чырвона-белы сцяг. На вачах у соцень гараджан сцяг знялі супрацоўнікі МНС, узняўшыся на вышыню каля 40 метраў з дапамогай адмысловай пажарнай машыны з лесвіцай. Сяргея Каваленку, які вывесіў сцяг, затрымалі міліцыянты. З міліцэйскай машыны ён паспеў затэлефанаваць журналістам ды паведаміць, што сцяг узняты ў гонар свята Божага Нараджэння. Пра тое, што ён затрыманы, Каваленку сказаць ужо не дазволілі.