За другі квартал 2021 года беларусы забралі з банкаў 1,5 мільярда рублёў

За другі квартал 2021 года беларусы забралі з банкаў 1,5 мільярда рублёў

За другі квартал 2021 года тэрміновыя банкаўскія ўклады фізічных асоб знізіліся на 9,5%. Па стане на 1 ліпеня яны склалі 15,03 мільярда рублёў. Такую статыстыку дае Нацбанк у штоквартальным абследаванні па праграме "Ведай свайго кліента".

Дэпазіты ў нацыянальнай валюце ў параўнанні з 1 красавіка знізіліся на 73 мільёны рублёў, або на 1,5%. Яны склалі 4,7 мільярда рублёў, або 31,3% ад агульнага аб'ёму дэпазітаў фізічных асоб ва ўсіх відах валют.

Тэрміновыя ўклады ў замежнай валюце склалі ў эквіваленце 10,33 мільярда рублёў (68,7% аб'ёму ўкладаў). За другі квартал яны панізіліся на 12,7%, або на 1,5 мільярда рублёў. У доларавым выражэнні тэрміновыя ўклады зменшыліся з 1 красавіка на 428 мільёнаў долараў, або на 9,5%. Па стане на 1 ліпеня яны складалі 4,08 мільярда долараў.

Тэрміновыя адзыўныя ўклады фізічных асоб у рублях і замежнай валюце на 1 ліпеня складалі 4,21 мільярда рублёў (або 28% ад усіх укладаў). За другі квартла іх стала менш на 490 мільёнаў рублёў, або на 10,4%. 

Адпаведна, 72% складаюць тэрміновыя безадзыўныя ўклады. Іх у банках трымаюць на 10,82 мільярда рублёў. У параўнанні з 1 красавіка іх стала менш на 1,09 мільярда рублёў, або на 9,1%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі