За "экстрэмізм" затрымалі спартовага дырэктара ФК "Нёман"

Дзмітрый Кавалёнак / ФК "Нёман"
Дзмітрый Кавалёнак / ФК "Нёман"

У Гродне сілавікі затрымалі спартовага дырэктара футбольнага клуба "Нёман" Дзмітрыя Кавалёнка, пішуць праваабаронцы.

На канале сілавікоў з'явілася відэа, на якім мужчына кажа, што быў затрыманы за падпіскі ў сацсетках і ўдзел у вулічных маршах.

Сілавікі заяўляюць, быццам на Кавалёнка паскардзіліся самі футбалісты за тое, што ён навязваў ім "недарэчныя экстрэмісцкія ідэі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі