За галадоўку ў войску адкажа маладафронтавец?
У чацвер Міхася Мускага павезлі з Лапічаў на машыне ў Мінск.
Пра гэта Еўрарадыё паведаміў Мікола Дземідзенка — паплечнік Міхася Мускага па арганізацыі “Малады Фронт”, зарэгістраванай у Чэхіі.
Па словах Дземідзенкі, пасля таго, як інфармацыя пра галадоўку ў вайсковай часці пад Асіповічамі разышлася па інтэрнэце, у часць прыехала камісія з Міністэрства абароны. Падрабязнасці разбораў невядомыя, а прэс-служба міністэрства ўвогуле адмаўляе факт, што камісія была ў часці.
Аднак 25 ліпеня а 9-й гадзіне раніцы Міхася Мускага на машыне павезлі ў Мінск. Іншым салдатам паведамілі, што Мускага вінавацяць у арганізацыі галадоўкі і распаўсюдзе інфармацыі ў СМІ. Таксама салдатам сказалі, што на Мускага пачнуць крымінальную справу.
Нагадаем, што маладафронтаўца забралі ў войска проста з “сутак” на Акрэсціна. Ён прынцыпова не прымаў прысягі, а значыць, не можа быць асуджаны ваенным судом, нагадваюць паплечнікі Мускага.
Фота — svaboda.org