За год колькасць беспрацоўных у Беларусі знізілася на 17%

За год колькасць беспрацоўных у Беларусі знізілася на 17%

У Беларусі па стане на 1 снежня было 35,8 тысячы беспрацоўных — на 17,1% меней, чым 1 снежня 2015 года. Такія дадзеныя публікуе БЕЛТА са спасылкай на ўпраўленне палітыкі занятасці Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Паводле звестак ведамства, колькасць афіцыйна зарэгістраваных беспрацоўных зніжаецца з траўня — тады на ўліку ў службах занятасці стаяла 53,8 тысячы чалавек. Такім чынам, зарэгістраванае беспрацоўе захавалася на ранейшым узроўні — 0,8% ад эканамічна актыўнага насельніцтва. Гэта ніжэй за гадавы прагноз — меркавалася, што афіцыйная колькасць беспрацоўных можа дасягнуць 2%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі