За год ВУП Беларусі скараціўся больш чым на 10% — ЕАБР
У ліпені скараціўся нават выпуск сектара інфармацыі і сувязі / иллюстративное фото pixabay.com
У ліпені — у параўнанні да ліпеня 2021 года — ВУП Беларусі скараціўся на 10,1%, распавялі ў Еўразійскім банку развіцця. Падзенне паскорылася з-за прыкметнага зніжэння сельгасвытворчасці — на 23,6% год да года. Але гэта часовае зніжэнне — у гэтым годзе ўборачная кампанія пачалася пазней, чым у мінулым, адзначаюць у Банку. "Ужо ў жніўні сельская гаспадарка пакажа істотны рост, так як ураджайнасць збожжавых культур у бягучым годзе прыкладна на 20% вышэй леташняй", падкрэсліваюць там.
У іншых галінах сітуацыя не такая аптымістычная. У банку адзначаюць, што ў ліпені скараціўся выпуск сектара інфармацыі і сувязі, але там пакуль не гатовыя рабіць высновы аб "фармаванні трэнду ягонага скарачэння". Затое ў базавых галінах відавочна назіраецца адмоўная дынаміка: прамысловая вытворчасць за год знізілася на 12,2%, будаўніча-мантажныя працы – на 16,7% г/г, грузаабарот – на 35,5% г/г, аптовы гандаль – на 21,8% г/г, рознічны – на 6,9% г/г.
Да канца года прагноз ВУП можа трохі палепшыцца за кошт добрага ўраджаю і "меншага, чым чакалася, спаду эканомікі Расіі".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.