За кратамі ці за мяжой: ці ёсць будучыня ў Каардынацыйнай рады?
Пасля затрымання Марыі Калеснікавай і Максіма Знака на волі і ў Беларусі з сямі сяброў прэзідыума Каардынацыйнай рады засталася толькі Святлана Алексіевіч. Якая праз стан здароўя ў працы гэтага органа ўдзелу практычна не брала. Адпаведна, узніклі пытанні наконт мэтазгоднасці далейшага існавання рады.
Ці не з’яўляюцца рэпрэсіі супраць кіраўніцтва Каардынацыйнай рады сведчаннем таго, што ўлада дакладна не пойдзе з ёй на дыялог? Як гэтыя рэпрэсіі паўплывалі на працу і склад гэтага грамадскага органа? Як далей плануе дзейнічаць КР?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае сябра Каардынацыйнай рады віцэ прэзідэнт ЕРАМ Макс Баграцоў.
Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.