За месяц па "пратэсных" крымінальных справах асуджана не менш за 72 чалавекі
У Гомельскім абласным судзе вартуюць палітвязняў, якіх судзілі па справе "Рабочага руху" / gp.by
У лютым 2023-га ў Беларусі па "пратэсных" крымінальных справах асуджана не менш за 72 чалавекі (сярод іх 12 жанчын). Яны атрымалі 295 гадоў пазбаўлення волі, 4 гады "хіміі", 54 гады і тры месяцы "хатняй хіміі", 9 месяцаў арышту і больш за 157 тысяч рублёў штрафаў на ўсіх, піша @viasna96.
Праваабаронцы адзначаюць, што па "пратэсных" крымінальных справах у лютым суды ўжывалі пакаранне, звязанае з пазбаўленнем волі, у 59,7% выпадкаў.
У студзені 2023-га ў Беларусі па "пратэсных" крымінальных справах было асуджана не менш за паўсотні чалавек.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.