За мінулы год у Беларусі ўладкавалі на працу каля 18 тысяч украінцаў
А ў цэнтры занятасці з 2014 года па дапамогу звярнуліся 5,7 тысячы украінцаў.
За 2014 год у Беларусі ўладкаваліся на працу 17,7 тысяч украінцаў — такія дадзеныя падае Міністэрства ўнутраных спраў. У цэнтры занятасці па дапамогу звярнуліся 5,7 тысячы украінцаў. З іх ураджэнцы Данецкай і Луканскай вобласці — 4,8 тысячы, паведамляе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ў адказ на запыт Еўрарадыё.
З-за гэтага абвастрыўся попыт на будаўнічыя спецыяльнасці. Цяпер для будаўнікоў у агульным банку 12% вакансій.
Раней, Еўрарадыё паведамляла, што колькасць будаўнічых вакансій у некаторых гарадах зменшылася ўтрая.
Фота: rbg.by