За мінулы год у Беларусі затрымалі тону наркотыкаў

За мінулы год у Беларусі затрымалі тону наркотыкаў

997,6 кг наркатычных сродкаў і 36,4 кг псіхатропных рэчываў канфіскавалі беларускія праваахоўнікі з незаконнага абароту за 2018 год. Такая лічба была названая на прэс-канферэнцыі 26 лютага. У ёй прыняў удзел начальнік галоўнага ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзенні гандлю людзьмі МУС Генадзь Казакевіч

Паведамляецца, што за мінулы год было выяўлена 7 падпольных наркалабараторыяў і 42 памяшканні, спецыяльна прыстасаваных для вырошчвання раслінаў, якія змяшчаюць наркатычныя рэчывы. За ўтрыманне наркапрытонаў было пачата 70 крымінальных справаў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі