За падпал дзвярэй пракуратуры ў Жодзіне пачалі крымінальную справу

За падпал дзвярэй пракуратуры ў Жодзіне пачалі крымінальную справу

Жодзінскі гараддзел Следчага камітэта пачаў крымінальную справу па факце падпалу ўваходных дзвярэй у будынак пракуратуры Жодзіна. Пра гэта паведамляе прэс-служба Генпракуратуры ў сваім Telegram-канале.

Як распавядала euroradio.by, 8 кастрычніка каля 3 гадзін ночы жодзінскія ратавальнікі атрымалі ад мясцовага жыхара паведамленне, што гараць уваходныя дзверы ў гарадскую пракуратуру. Пажарныя пагасілі агонь, які ахапіў плошчу ў 0,1 квадратнага метра.

Мясцовыя жыхары кажуць, быццам уночы з боку пракуратуры быў чутны хлапок. Дзверы ў будынак найбольш абгарэлі знізу справа — там была бачная чорная пляма. 

Следчыя пачалі крымінальную справу за асабліва злоснае хуліганства.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі