За павышэнне цэн у Беларусі пачалі паўсотні крымінальных спраў

За павышэнне цэн пачалі 50 крымінальных спраў / pixabay.com
За павышэнне цэн пачалі 50 крымінальных спраў / pixabay.com

Каля 50 крымінальных спраў пачалі ў Беларусі за павышэнне цэн, а больш за 100 суб'ектаў гандлю былі прыцягнутыя да адказнасці. Такія лічбы назваў на нарадзе 10 лютага Аляксандр Лукашэнка.

Ён заявіў, быццам у гандлі па-ранейшаму ёсць парушэнні заканадаўства аб цэнаўтварэнні. "І гэта на фоне праверак, па выніках якіх больш за 100 суб'ектаў гандлю і службовых асоб прыцягнутыя да адказнасці і па фактах неабгрунтаванага павышэння коштаў распачата пяць дзясяткаў крымінальных спраў", — перадае прэс-служба словы Лукашэнкі.

У кастрычніку 2022-га Лукашэнка забараніў павышаць цэны. Пасля гэтага ўрад прыняў пастанову аб рэгуляванні цэнаў. Тым не менш у кастрычніку ўлажы масава заводзілі крымінальныя справы за павышэнне цэн. Па такіх справах ужо былі вынесеныя некалькі прысудаў. Амаль усе яны прадугледжваюць пазбаўленне волі на 2 гады з адтэрміноўкай выканання прысуду на 1 год.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі