У Беларусі за завышэнне коштаў затрымалі ўжо 20 чалавек

Затрыманні прайшлі па ўсёй Беларусі / Ілюстрацыйнае фота БЕЛТА
Затрыманні прайшлі па ўсёй Беларусі / Ілюстрацыйнае фота БЕЛТА

У Беларусі за завышэнне коштаў затрымалі ўжо 20 чалавек. З той жа нагоды распачалі 34 крымінальныя справы, паведамляе тэлеканал АНТ са спасылкай на Камітэт дзяржаўнага кантролю. Найчасцей выяўляецца завышэнне коштаў на мясную, малочную, хлеба-булачную прадукцыю, на бытавую тэхніку.

КДК згадвае пра адно з апошніх затрыманняў — у Магілёве за краты трапіў дырэктар камерцыйнай кампаніі, які па завышаных коштах перапрадаваў у школы і бальніцы мясную прадукцыю. Страты, нанесеныя дзяржаве, ацэненыя на суму больш за 18 тысяч рублёў, распачата крымінальная справа.

Нядаўна ў Беларусі з'явілася дырэктыва Аляксандра Лукашэнкі "Аб недапушчальнасці росту коштаў", якой з 6 кастрычніка забаронены рост цэн. Яшчэ раней прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка падпісаў пастанову аб увядзенні ў Беларусі мараторыя на павышэнне коштаў і тарыфаў на ўнутраным рынку. Урад аператыўна адрэагаваў на загад Лукашэнкі забараніць рост коштаў. МАРГ заявіла аб "татальным кантролі коштаў", а Камітэт дзяржаўнага кантроля анансаваў "маштабныя праверкі коштаў у гандлёвых аб'ектах" і прыгразіў парушальнікам крымінальнымі справамі. І неўзабаве яны з'явіліся: першую распачалі ў Лідзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі