Прэм'ер падпісаў пастанову аб увядзенні ў Беларусі мараторыя на павышэнне коштаў

У Беларусі вырашылі забараніць рост коштаў / sb.by
У Беларусі вырашылі забараніць рост коштаў / sb.by

Прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка падпісаў пастанову аб увядзенні ў Беларусі мараторыя на павышэнне коштаў і тарыфаў на ўнутраным рынку. Урад аператыўна адрэагаваў на загад Аляксандра Лукашэнкі з 6 кастрычніка забараніць рост коштаў, які прагучаў у чацвер на нарадзе.

Пастанова № 669 ад 6 кастрычніка "Аб часовых мерах па стабілізацыі коштаў" ужо апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Юрыдычныя асобы ўсіх формаў уласнасці і індывідуальныя прадпрымальнікі, якія здзяйсняюць вытворчасць (увоз) і (або) рэалізацыю тавараў на ўнутраны рынак, не змогуць павысіць цэны на ўсе тавары: як харчовыя, так і нехарчовыя. Не дапускаецца таксама павышэнне коштаў (тарыфаў) у выніку адмены акцый, зніжак і распродажаў. Магчымасці павышэння коштаў існуюць "толькі ў выпадку эканамічнай мэтазгоднасці" і па абавязковым узгадненні з дзяржаўнымі органамі.

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, іншыя рэспубліканскія органы і дзяржаўныя арганізацыі атрымалі даручэнне здзяйсняць кантроль выканання пастановы. МАРГ ужо заявіла аб "татальным кантролі коштаў", а Камітэт дзяржаўнага кантроля анансаваў "маштабныя праверкі коштаў у гандлёвых аб'ектах" і прыгразіў парушальнікам крымінальнымі справамі.

Прэм'ер падпісаў пастанову аб увядзенні ў Беларусі мараторыя на павышэнне коштаў
https://pravo.by
Прэм'ер падпісаў пастанову аб увядзенні ў Беларусі мараторыя на павышэнне коштаў

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі