За перавозку мігрантаў беларуса ў Польшчы асудзілі і дэпартавалі
Затрыманыя пры перавозцы мігранты
Польскія памежнікі 15 лістапада ў памежным горадзе Гуніб затрымалі беларуса і ўкраінца за спробу нелегальнага правозу мігрантаў.
Як паведамляе прэс-служба ведамства, яны перавозілі восем нелегальных мігранта — чатырох афганцаў і чатырох сірыйцаў. Пры гэтым мігранты не мелі пры сабе ніякіх дакументаў, якія даюць права на законнае знаходжанне ў Польшчы.
Беларусу і ўкраінцу прысудзілі па 10 месяцаў пазбаўлення волі ўмоўна і дэпартавалі. Таксама ім на пяць гадоў забаранілі ўезд у Шэнгенскую зону.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.