Гадавая інфляцыя ў Беларусі склала 9,9%
За першае паўгоддзе 2021-га інфляцыя ў Беларусі склала 5,8%, паведамляе Белстат. У чэрвені спажывецкія цэны ў нашай краіне выраслі на 0,7% (у траўні выраслі на 0,6%). Гадавая інфляцыя склала 9,9% (у траўні — 9,4%, у красавіку — 8,6%).
Еўразійскі банк развіцця прагназуе, што інфляцыя ў Беларусі па выніках года можа перавысіць 9%. Першапачаткова Нацбанк Беларусі прагназаваў гадавую інфляцыю ў 2021 годзе на ўзроўні не больш за 5%, аднак у красавіку гэты прагноз адкарэктавалі — да 7%.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.