За пікет супраць расійскай авіябазы ў Магілёве — 1 мільён штрафу

Суддзя Ленінскага раёна Магілёва Алена Волкава разгледзела адміністрацыйную справу з нагоды несанкцыяванага пікета ў цэнтры горада. Суддзя палічыла, што Гладышаў груба парушыў Закон “Аб масавых мерапрыемствах”, бо праводзіў пікетаванне без дазволу гарвыканкаму.



Нагадаем, што  4 ліпеня Мікалай Гладышаў правёў пікет насупраць Магілёўскага гарвыканкаму. Актывіст вывесіў расцяжку “Не — расійскім авіябазам на зямлі Беларусі”. Ён прастаяў каля гадзіны, пакуль яго не затрымалі міліцыянты.



Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі