За распаўсюд наркотыкаў прапануюць караць больш жорстка (відэа)

На сённяшні дзень за незаконныя дзеянні з наркотыкамі без мэты іх збыту прадугледжана да 5 гадоў пазбаўлення волі ці яе абмежаванне. За збыт наркотыкаў у Беларусі адпраўляюць за краты на тэрмін ад 5 да 8 гадоў (калі наркотыкі не адносяцца да катэгорыі асабліва небяспечных), альбо на тэрмін ад 8 да 13 гадоў (калі распаўсюджваліся асабліва небяспечныя наркотыкі). За наркадылерства, здзейсненае арганізаванай групай, пагражае ад 10 да 15 гадоў пазбаўлення волі, інфармуе БЕЛТА.



Намеснік старшыні Вярхоўнага суда Валерый Калінковіч у інтэрв'ю тэлеканалу АНТ адзначыў, што "тэрміны немалыя, але гэта ўсё роўна не спыняе распаўсюднікаў". Ён лічыць, што "настаў час звярнуцца да пытання ўзмацнення жорсткасці крымінальных санкцый за распаўсюд гэтых сродкаў".



Напрыклад, за выраб наркотыкаў у лабараторных умовах прапануецца не менш за 20 гадоў пазбаўлення волі.



Валерый Калінковіч лічыць, што супрацьдзеянне распаўсюду наркотыкаў павінна пачынацца ў сям'і. Таксама патрэбная актыўная і жорсткая сацыяльная рэклама негатыўных наступстваў для чалавека.

Фота — Fotolia

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі