За сэлфі на помніках і руінах Брэсцкай крэпасці будуць штрафаваць

За сэлфі на помніках і руінах Брэсцкай крэпасці будуць штрафаваць

У мемарыяльным комплексе "Брэсцкая крэпасць" уводзяць штрафы для наведнікаў, якія фатаграфуюцца на руінах, бо гэта шкодзіць гістарычным аб'ектам. Як перадае тэлеканал АНТ, раней дырэкцыя комплексу змагалася з паводзінамі турыстаў з дапамогай інфармацыйных таблічак, але выніку гэта не дало.

Праўда дырэктар мемарыяльнага комплексу "Брэсцкая крэпасць-герой" Рыгор Бысюк прыводзіць іншую прычыну — маральную:

Бысюк: "Тыя сэлфі, здымкі, якія робяць ля нашых скульптурных кампазіцый, будынкаў, збудаванняў часам недарэчныя, скажам так. Недарэчныя выразы твараў і позы, якія робяць нашы наведвальнікі. Трэба пра гэта памятаць!".

Ужо бліжэйшым часам у крэпасці з'явяцца таблічкі з паведамленнямі пра памер штрафаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі