За што затрыманы былы міністр гандлю: версіі

За што затрыманы былы міністр гандлю: версіі

Былы міністр гандлю Валянцін Чаканаў трапіў у СІЗА. Як паведамляе Следчы камітэт, “дзеянні падазраванага кваліфікаваныя па частцы 3 артыкула 426 крымінальнага кодэкса (“Перавышэнне ўлады альбо службовых паўнамоцтваў”)”.

Па якіх канкрэтна эпізодах падазраецца нядаўні міністр гандлю, пакуль не паведамляецца.

Нагадаем, што пра зняволенне топ-чыноўніка і яго знаходжанне ў СІЗА на вуліцы Валадарскага ў Мінску стала вядома у пятніцу, 18 снежня. За дзень да гэтага меркавалася, што Чаканава наноў прызначаць на пасаду міністра. Але гэтага не здарылася.

Пакуль няма канкрэтыкі, у інтэрнэт-медыя выказваюць разнастайныя здагадкі.

 

Карупцыя

Апошняя буйная інфармацыйная нагода ад Мінгандлю была звязаная з часовым закрыццём крамаў сеткі MART INN. Праўда, з 16 снежня крамы так і працягваюць працаваць. Таксама Мінгандлю часова прыпыняла працу шэрагу рэстаранаў, кавярняў і некаторых буйных крам. Часта канфліктныя сітуацыі, як кажуць, заміналіся. Выглядае, што затрыманне экс-міністра можа быць звязанае з гэтай сітуацыяй.

Даволі часта беларускіх чыноўнікаў садзяць ці за карупцыю, ці за нямэтавае выкарыстанне дзяржаўных грошай.

 

Наркотыкі

Гэта яшчэ адна здагадка, не падмацаваная доказамі. Імя Валянціна Чаканава часта сустракаецца ў інтэрнэце, калі гаворка вядзецца пра распаўсюджванне опійнага насення маку (“бубак”).

За што затрыманы былы міністр гандлю: версіі

Справа у тым, што наркасыравіна з'явілася ў Беларусі з 2004 года. Вядома, што ад самага пачатку “бубкі” завозіліся на склады прадпрыемства “Белбакалеягандаль”, якім у той час кіраваў Валянцін Чаканаў. Што праўда, тады распаўсюджванне любога насення маку было цалкам законным.

“Бубкі” прадавалася ў звычайных крамах пад брэндам “Серебряный мост”. Пры дапамозе агульнадаступных хімікатаў спажыўцы гатавалі з такога маку наркатычны раствор. Колькасць залежных людзей да 2014 года дасягнула больш за сто тысяч чалавек. Факт застаецца фактам: прасоўванне самага папулярнага ін’екцыйнага наркотыку ў Беларусі супала з прыбываннем Чаканава на пастах кіраўніка “Белбакалеягандлю” і Мінгандлю. Ёсць інфармацыя, што ініцыятывы МУС па спыненні распаўсюджвання “бубак” абсякаліся менавіта адтуль.

На пачатку 2014-га года Лукашэнка падпісаў Дэкрэт №1. Гэтым самым па “бубках” быў нанесены істотны ўдар. Гандляваць сыравінай, якую па сутнасці прыраўнялі да наркотыкаў, стала нявыгадна.

Але ніякіх вядомых грамадству доказаў, што затрыманне Чаканава можа быць звязанае з наркотыкамі, няма.

Загалоўнае фота belta.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі