За тры гады колькасць настаўнікаў у Беларусі скарацілася на 8 тысяч
Настаўніца ў школе, ілюстрацыйнае фота
За апошнія тры гады колькасць настаўнікаў у беларускіх школах скарацілася на 8,1 тысячы. Гэта падлічыла каманда "Позірку" па публікацыях, якія рыхтуе Белстат да Дня настаўніка.
На пачатку 2020/21 навучальнага года ў сістэме агульнай сярэдняй адукацыі працавалі 111,4 тысячы настаўнікаў. А ўжо на пачатку 2023/24 навучальнага году іх было 103,3 тысячы.
Найбольшае скарачэнне прыпадае на перыяд паміж 2020/21 і 2021/22 навучальнымі гадамі — тады настаўнікаў стала менш на 4,7 тысячы, да 106,7 тысячы чалавек. Гэта быў перыяд актыўных палітычных "чыстак", калі звальнялі людзей, нязгодных з фальсіфікацыяй вынікаў прэзідэнцкіх выбараў.
У 2020/21 навучальным годзе на аднаго настаўніка ў сярэднім прыпадала 10 вучняў. Праз тры гады ужо стала 11 (у гарадах і пасёлках — 11 і 13 адпаведна, у сельскай мясцовасці — 5 і 6).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.