За ўдзел у пратэстах у Мінску асудзілі зваршчыка, у Гомелі — бармэна

Глеб Вятошкін / t.me/viasna96/
Глеб Вятошкін / t.me/viasna96/

Зваршчыка з Мінска Аляксея Сахара асудзілі на 2,5 года "хатняй хіміі" за ўдзел у пратэстах у 2020-м, піша @viasna96. Яго справу разглядаў суд Партызанскага раёна сталіцы (суддзя — Наталля Дзядкова). Мужчыну апазналі па фотаздымках з пратэстаў. Таксама ў якасці пацверджання яго ўдзелу ў пратэстах былі выкарыстаныя дадзеныя тэлефонных злучэнняў, прадастаўленыя мабільным аператарам. Сахар цалкам прызнаў віну і раскаяўся ў здзейсненым.

У Гомельскім абласным судзе вынесены прысуд бармену бара "Кватэрнік" Глебу Вятошкіну. Яго прызналі вінаватым ва ўдзеле ў пратэстах 2020-га — у "распальванні іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы" і ў "арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак альбо ўдзеле ў іх". Справу разглядаў суддзя Аляксандр Піскуноў. Ён прысудзіў Вятошкіну 5 гадоў "хатняй хіміі".

Нядаўна беларускія праваабаронцы прызналі Глеба Вятошкіна палітвязнем.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі