За ўдзел у пратэстах затрымалі намесніка дырэктара мінскага завода
Затрыманы / Скрыншот з відэа МУС
За ўдзел у пратэстах (у "несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах") затрымалі 37-гадовага намесніка дырэктара мінскага завода. Міліцыя сцвярджае, што даведалася пра яго "дэструктыўную дзейнасць" падчас "маніторынгу сацсетак" — "мужчына змясціў на сваёй старонцы інфармацыю экстрэмісцкага характару". Згадваецца і пералічванне грошай ў арганізацыю, якую ў РБ прызналі "экстрэмісцкай" (для ахвяр рэпрэсій). На працы і дома ў затрыманага прайшлі "агляды", забраная аргтэхніка.
"Затрыманы за тое, што на старонцы ў Facebook... раней былі матэрыялы, якія цяпер лічацца "экстрэмісцкімі", — кажа намеснік дырэктара на відэа міліцыі. — За тое, што выходзіў на акцыі ў 2020 годзе".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.