За відэа з выбарчага ўчастка мастачку-керамістку асудзілі на 1,5 года калоніі
Алена Карпенка
Адзін год і шэсць месяцаў калоніі агульнага рэжыму прысудзілі магілёўскай мастачцы-керамістцы Алене Карпенка, паведамляе праваабаронцы цэнтр "Вясна".
Такі тэрмін прызначыла суддзя Ленінскага раёна Магілёва Таццяна Касцюк 30 траўня. Дзяўчыну асудзілі паводле ч. 2 арт. 367 (паклёп на Лукашэнку) Крымінальнага кодэкса.
Нагодай стала відэа, якое Карпенка запісала на выбарах: яна зняла, як выбарчы ўчастак №87 (размешчаны на тэрыторыі Магілёўскай абласной псіхіятрычнай лякарні) зачыніўся раней за афіцыйны час. Дзяўчына даслала ролік сяброўцы за мяжу, але яе абвінавацілі, што яна пераслала відэа ў "экстрэмісцкі канал". Пасля інцыдэнту Алена была пад адміністрацыйным арыштам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.