За зварот да Лукашэнкі міліцыя занялася прыхільнікамі "традыцыйных каштоўнасцяў"
Міліцыянты сталі прыходзіць да грамадзян, якія збіралі подпісы да Лукашэнкі ўвосень 2021 года. Гэта група, якая называе сябе "прадстаўнікамі пралайферскіх арганізацый" і "прыхільнікамі традыцыйных каштоўнасцяў".
У звароце яны прасілі, каб Лукашэнка не прымаў паправак у закон аб прафілактыцы правапарушэнняў. На іх думку, гэтыя папраўкі былі аналагічныя закону аб хатнім гвалце.
"Мэта гэтага праекта не абарона рэальных ахвяраў, а прасоўванне ў беларускае заканадаўства прынцыпаў радыкальных антысямейных ідэалогій, такіх як фемінізм, гендэрная ідэалогія і тэхналогіі дэпапуляцыі. Праект накіраваны на дыскрымінацыю мужчын і разбурэнне сям’і", — заяўлялі аўтары звароту.
Цяпер імі зацікавілася міліцыя.
"Пыталіся, ці сапраўды я ставіла подпіс і што мне не падабаецца", — расказвае адна з падпісантак. У іншай міліцыя пыталася, для чаго яна ставіла подпіс пад зваротам, калі і дзе.
Гэтая група пралайфераў піша звароты ў дзяржорганы з 2018 года — супраць абортаў, за забарону "ЛБГТ-ідэалогіі", супраць закона аб хатнім гвалце. Дарэчы, у 2018 годзе закон аб хатнім гвалце не быў прыняты — так распарадзіўся Лукашэнкі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.