Забаранілі 4 пікеты супраць ініцыятывы ўвядзення 100-доларавай пошліны

Вось што распавёў Еўрарадыё пра матывіроўку забароны старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі АГП Уладзімір Вуек:



"Мы атрымалі адмову з Брэсцкага гарвыканкама на правядзенне пікетаў у рамках кампаніі “Пошли на”. Планавалі 4 пікеты на 5 кастрычніка. У адказе гарвыканкам адзначае, што паколькі пікеты праходзяць без удзелу органаў ўлады, значыць мы павінны браць усе выдаткі па правядзенні на сябе. Атрымліваецца, што гарвыканкам не зацікаўлены ў рэалізацыі нашых законных правоў, наадварот, стварае нам перашкоды".



Па словах Уладзіміра Вуека, калі тры пікеты забаранілі на той падставе, што не заключаныя дамовы на іх абслугоўванне з міліцыяй, камунальнікамі і медыкамі, дык адзін з-за таго, што было заяўленае не дазволенае для правядзення масавых мерапрыемстваў месца.



Нагадаем, кампанію “Пошли на” распачала Аб'яднаная грамадзянская партыя ў адказ на ініцыятыву кіраўніка дзяржавы ўвесці пошліну для тых беларусаў, якія выязджаюць за мяжу і вязуць адтуль тавары.

 

Фота — belsat.eu

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі