Забаронены вываз з Беларусі апаратуры для штучнага дыхання

Забаронены вываз з Беларусі апаратуры для штучнага дыхання

Забаронены вываз з Беларусі "апаратуры для кіслароднай тэрапіі, штучнага дыхання або іншай тэрапеўтычнай дыхальнай апаратуры". Адпаведную пастанову (№ 243 ад 21 красавіка 2020-га) прыняў урад. У сераду дакумент апублікавалі на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Ён распаўсюджвае сваё дзеянне "на адносіны, якія ўзніклі з 20 красавіка".

Падкрэсліваецца, што забарона не закране апаратуры, якая выкарыстоўваецца "выключна для азонавай або аэразольнай тэрапіі".

На мінулым тыдні ў Беларусі ўвялі часовую забарону на імпарт медыцынскіх масак, рэспіратараў, касцюмаў хімічнай абароны, абарончых акуляраў, бахілаў, бінтоў, ваты, марлі ды іншага. Гэтыя захады прыняты ў сувязі з барацьбой з распаўсюдам каранавіруснай інфекцыі. Аляксандр Лукашэнка не выключае, што пры значных запасах тых жа масак, іх трэба будзе пачаць прадаваць за мяжу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі